Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90
29.04.2022

28 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны 30-гадоваму юбілею з дня заснавання Нацыянальнага ведамства па інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь.

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва, супрацоўнікі і ветэраны Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, а таксама сябры, партнёры і ганаровыя госці Цэнтра.

Цёплыя словы віншаванняў прагучалі ад кіраўніцтва і прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Беларускага саюза кампазітараў, Беларускай асацыяцыі патэнтавых павераных, Нацыянальнага патэнтна-інфармацыйнага цэнтра Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Рэспублікі Таджыкістан, Федэральнай службы інтэлектуальнай уласнасці Расійскай Федэрацыі.

У фармаце відэазвароту выступілі з віншаваннямі даўні сябар Цэнтра, экс-дырэктар Дэпартамента краін з пераходнай і развітой эканомікай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Міхал Швантнэр, а таксама кіраўнікі ведамстваў па інтэлектуальнай уласнасці Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Сербія.

Святочную атмасферу стварылі дэманстрацыя відэафільма пра гісторыю і сучаснае жыццё цэнтра, насычаная канцэртная праграма, а таксама ўручэнне заслужаных узнагарод работнікам і калектыву арганізацыі.


Фота: НЦІУ
Вверх