01.03.2022

1 сакавіка 2022 г. у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы (РНТБ) адбыўся семінар «Абарона і камерцыялізацыя аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі» для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, выканаўцаў заданняў дзяржаўных праграм, дзяржаўных галіновых і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм, дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, асобных праектаў, а таксама для заказчыкаў дадзеных праграм, членаў дзяржаўных экспертных саветаў, экспертаў, усіх зацікаўленых асоб.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні ацэнкі вынікаў і стратэгіі абароны інтэлектуальнай дзейнасці; практыкі вырашэння спрэчак; камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці і інш.

У ліку дакладчыкаў семінара ад НЦІУ перад слухачамі выступілі: начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алена Усачова; начальнік упраўлення таварных знакаў Наталля Сінішова; начальнік аддзела дасудовага ўрэгулявання Таццяна Талканіца; намеснік начальніка ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Вікторыя Бесарабава.


РНТБ, фота: РНТБ
Вверх