12.07.2023

12 ліпеня 2023 г. адбылося пасяджэнне дыскусійнага клуба Савета маладых навукоўцаў (СМН) Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Мерапрыемства ў фармаце дыскусіі праводзілася ўпершыню. 

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі перавагі і недахопы розных падыходаў да рэгістрацыі дагавораў у дачыненні аб'ектаў права прамысловай уласнасці і напрамкі развіцця патэнтнага ведамства ў гэтай сферы.

Таксама разглядаўся фармат удзелу маладых вучоных у III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» (18-19 кастрычніка 2023 г., Мінск).

СМУ быў створаны ў мэтах павышэння ролі моладзі ў фарміраванні навуковай палітыкі і развіцці навуковага патэнцыялу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца з напрамкамі дзейнасці СМУ можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава


Вверх