02.09.2022

З 26 па 28 верасня 2022 г. у Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка) адбудзецца X Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2022». Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Кабінета Міністраў Рэспублікі Кыргызстан і Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Звяртаем вашу ўвагу, што рэгістрацыя ўдзельнікаў форуму і акрэдытацыя СМІ, якія ўдзельнічаюць у ВОЧНЫМ фармаце, заканчваецца 5 верасня 2022 г. у 24:00 па маскоўскім часе.

Асноўны дэвіз форуму гэтага года – «Новыя выклікі – новыя механізмы барацьбы з кантрафактам!». Дзелавая праграма ўключае 12 дыскусійных сесій, будуць разгледжаны пытанні мытнага, тэхнічнага рэгулявання і сертыфікацыі, гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС; закрануты тэмы анлайн-гандлю лекамі, БАД і медвырабамі; выкарыстання IT-тэхналогій у сферы інтэлектуальнай уласнасці, рынку будматэрыялаў, кнігагандлю, тытунёвай і нікаціназмяшчальнай прадукцыі і інш.

Азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй аб арганізацыйных пытаннях правядзення форуму і праграмай можна па спасылцы.

Форма рэгістрацыі для вочнага ўдзелу.

Форма рэгістрацыі для завочнага ўдзелу.


Фота: anti-counterfeiting.ru
Вверх