23.01.2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня наведаў у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» выставу навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная». Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з дасягненнямі і распрацоўкамі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікоў устаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі.

Асаблівую цікавасць Кіраўніка дзяржавы выклікалі распрацоўкі ў галіне штучнага інтэлекту. Гэтую тэму ён абмяркоўваў і раней падчас сустрэч з замежнымі партнёрамі. «Калі патрэбна падтрымка або вялікія кантакты, можаце на мяне спадзявацца. Я буду падтрымліваць і дапамагаць, калі трэба», – сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў стэнд, дзе былі прадстаўлены айчынныя кампутары вытворчасці «Гарызонт». Па словах Кіраўніка дзяржавы, падобную тэхніку ўжо паставілі і на яго працоўны стол замест прылады вядомага заходняга брэнда.

Аляксандр Лукашэнка, маючы на ўвазе ўзровень лакалізацыі кампутараў, якія выпускаюцца, сказаў: «Пакуль дзякуй. Але 70 % да канца года».

У цэлым ён падкрэсліў важнасць развіцця сферы штучнага інтэлекту і мікраэлектронікі. «Калі мы хочам быць вялікімі з пункту гледжання інтэлекту – гэта будучыня, аснова», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнту падрабязна далажылі і аб цэлым шэрагу іншых распрацовак – лазерныя тэхналогіі, вытворчасць інавацыйных акумулятарных батарэй, распрацоўкі ў сферы электратранспарту і космасу, абароны і бяспекі. У гэтым шэрагу можна асобна вылучыць беспілотныя лятальныя апараты, якія прызначаны не толькі для вайсковых патрэб, але і, напрыклад, для сельскай гаспадаркі. Яны выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы палёў для ўнясення сродкаў абароны раслін.

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна шмат увагі надаў аграрнаму сектару. Улічваючы, што пытанні харчовай бяспекі ў свеце стаяць досыць востра, распрацоўкі беларускіх вучоных-аграрыяў асабліва актуальныя.

У завяршэнне наведвання выставы Аляксандру Лукашэнку падарылі кнігу пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, па якой з 1 верасня ўжо вядзецца падрыхтоўка студэнтаў у ВНУ краіны.


Фота: НЦІУ
Вверх