21.01.2022

19 студзеня 2022 г. Рэспубліка Беларусь перадала на захоўванне Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці акт аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пратакола аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі ад 9 верасня 1994 года (далей – Пратакол).

У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 22 Пратакола для Рэспублікі Беларусь Пратакол уступіць у сілу 19 красавіка 2022 г.

Далучэнне Рэспублікі Беларусь да Пратакола дазволіць спрасціць працэдуры атрымання беларускімі заяўнікамі прававой аховы прамысловых узораў і падтрымання патэнтаў на іх у сіле на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Пратакола (прынцып «аднаго акна»), а таксама паменшыць свае выдаткі.

Пратаколам прадугледжваецца атрыманне (падтрыманне ў сіле) адзінага Еўразійскага патэнта на прамысловы ўзор, які будзе дзейнічаць на тэрыторыі ўсіх дзяржаў-удзельніц Пратаколу.

Для атрымання патэнта на прамысловы ўзор у любой дзяржаве-удзельніцы Пратакола заяўніку будзе неабходна падаць адну заяўку (на рускай мове) у нацыянальнае патэнтнае ведамства і выплаціць патэнтныя пошліны ў адной валюце (у расійскіх рублях).

У цяперашні час дзяржавамі-удзельніцамі Пратакола з'яўляюцца Кыргызская Рэспубліка, Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан і Рэспубліка Таджыкістан.

19 красавіка 2022 г. Рэспубліка Беларусь стане 7-й дзяржавай-удзельніцай Пратакола.


Aymanejed, фота: pixabay.com
Вверх