15.07.2022

Пра гэта заявіў генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў на 63-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў САІУ.

У сваім выступе ён таксама адзначыў, што Урад Беларусі імкнецца стварыць усе ўмовы для рэалізацыі навукова-тэхнічнага патэнцыялу кожнага чалавека, арганізацыі і краіны ў цэлым і мэтанакіравана працуе над умацаваннем нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.

«Ключавыя напрамкі ўдасканалення гэтай сістэмы замацаваны ў такіх фундаментальных дакументах, як стратэгія ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця, – гаворыцца ў выступленні. – Рэалізуючы іх, мы павышаем вынаходніцкую актыўнасць, пашыраем сетку Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый, укараняем пытанні права інтэлектуальнай уласнасці ў акадэмічную сераду».

Акрамя таго, В. Рабаволаў дапоўніў, што нацыянальная сістэма інтэлектуальнай уласнасці мае велізарны патэнцыял, каб стаць паўнавартасным эканамічным рычагом паскоранага развіцця краіны і ўмацавання сацыяльнага дабрабыту народа.

Вверх