12.05.2022

Работы, якія прымаліся да 30 красавіка 2022 г. уключна, паступілі з усіх васьмі дзяржаў-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі.

Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі ўніверсіяды сталі маладыя наватары з Рэспублікі Беларусь. У дзвюх узроставых катэгорыях – 10-17 і 18-25 гадоў – яны падалі большую частку работ. Усяго з Беларусі на конкурс паступіў 71 праект.

Другое месца па колькасці работ у "школьнай" катэгорыі падзялілі ўдзельнікі з Расійскай Федэрацыі (7) і Кыргызскай Рэспублікі (7), а сярод "студэнтаў" на другім месцы канкурсанты з Рэспублікі Таджыкістан (12). Прычым у "дарослай" катэгорыі на конкурс былі пададзены работы з усіх васьмі дзяржаў Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, а ў "малодшай" катэгорыі – толькі з пяці.

Тэмамі творчых работ, якія прадстаўляюць вынікі навукова-тэхнічнай творчасці, і творчых праектаў, якія раскрываюць арыгінальныя рашэнні ў галіне прамысловага дызайну, сталі праблемы экалогіі, аховы здароўя і здаровага ладу жыцця, сучасныя тэхналогіі ў побыце, а таксама новы дызайн звыклых рэчаў.

"Удзел у Еўразійскай патэнтнай універсіядзе дапамагае маладым людзям, якія робяць свае першыя крокі на ніве навукова-тэхнічнай творчасці і прамысловага дызайну, зразумець, як працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці. Годна прадставіўшы свае праекты на наш конкурс, у будучыні гэтыя юныя творцы змогуць пісьменна абараніць свае вынаходства еўразійскімі патэнтамі. Змогуць не проста змяніць свет, а яшчэ і атрымаць годнае ўзнагароджанне за сваю працу, якое будзе стымуляваць іх да далейшых адкрыццяў і здзяйсненняў на карысць усяго чалавецтва", – падкрэсліў значэнне Еўразійскай патэнтнай універсіяды Прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) Рыгор Іўліеў.

Вынікі конкурсу будуць апублікаваныя да 31 мая 2022 г. Пераможцы і прызёры універсіяды будуць узнагароджаны медалём ЕАПВ «Погляд у будучыню» і каштоўнымі прызамі.

Па інфармацыі ЕАПА

Вверх