20.10.2022

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», арганізаваная Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца аналіз стану, праблем, тэндэнцый развіцця інтэлектуальнай уласнасці ў сферы права, эканомікі, дзяржаўнага кіравання, у сістэме навукова-тэхнічнай інфармацыі, сацыяльнай і іншых сферах дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама вызначэнне перспектыў развіцця інтэлектуальнай уласнасці ў сучасным свеце.

З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

Вверх