13.04.2023

Калектыў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і падведамных яму арганізацый на чале са Старшынёй Сяргеем Шлычковым прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу» на базе Станькаўскага лясніцтва.

Сярод падведамных арганізацый у акцыі былі задзейнічаны работнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці – члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі ведамства.

Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» будзе доўжыцца ўвесь красавік. Кампанія па стварэнні новых лясоў праходзіць у 16-ы раз ва ўсіх рэгіёнах і прысвечана Году міру і стварэння.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк
Вверх