22.04.2022

27-28 красавіка 2022 г. у Мінску пройдзе форум «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ – 30 гадоў» (Форум). Арганізатарам мерапрыемства выступае Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Форум, прымеркаваны да Сусветнага дня інтэлектуальнай уласнасці і юбілею Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, збярэ айчынных і замежных экспертаў у галіне развіцця сістэмы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

Запланаваныя ў рамках Форуму семінары, дыскусіі і тэматычныя сесіі будуць прысвечаны ролі ІУ ў інавацыйным развіцці Беларусі і краін Еўразійскага эканамічнага саюза, пытанням і праблемам сучаснай камерцыялізацыі аб'ектаў ІУ, палітыцы ў галіне ІУ для ВНУ і навукова-даследчых арганізацый, тэндэнцыям развіцця сістэм прававой аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці ў еўразійскім рэгіёне і іншым актуальным кірункам.

27-28 красавіка на сайце НЦІУ будзе адкрыта анлайн-трансляцыя.

Азнаёміцца з праграмай Форуму можна па спасылцы.

Вверх