03.03.2022

3 сакавіка 2022 г. у рамках Сусветнай выставы EXPO 2020 Dubai (г. Дубай, ААЭ) у павільёне Расіі адбылася канферэнцыя Распатэнта «Інтэлектуальная ўласнасць -- капітал будучыні».

У фармаце відэасувязі да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся важныя для інавацыйнай эканомікі тэмы, такія як рэгіянальнае патэнтаванне на еўразійскай прасторы, лічбавая трансфармацыя сферы інтэлектуальнай уласнасці, патэнтная аналітыка і адукацыйныя праекты для вынаходнікаў.

Таксама ў канферэнцыі прынялі ўдзел прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства Рыгор Іўліеў, намеснік кіраўніка Распатэнта Андрэй Салановіч, дырэктар Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці (ФІПУ) Алег Нярэцін, намеснік кіраўніка праектнага офіса ФІПУ Мікалай Папоў, старшыня Цэнтральнага савета Усерасійскага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў Антон Ішчанка і інш.

Адзначым, што Сусветная выстава EXPO 2020 Dubai праходзіць з 3 па 11 сакавіка.


Фота: expo2020belarus.by
Вверх