06.02.2023

15 гадоў таму 6 лютага 2008 г. уступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 118, якім былі ўнесены змены ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 1997 г. № 452.

З названай даты Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) быў вызначаны упаўнаважанай арганізацыяй па ажыццяўленню калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў у Рэспубліцы Беларусь.

Сёння НЦІУ кіруе правамі на калектыўнай аснове больш за 5 800 нацыянальных аўтараў, а рэпертуар складае больш за 131 000 твораў.

Больш падрабязна з дзейнасцю НЦІУ ў якасці арганізацыяй па калектыўнаму кіраванню маёмаснымі правамі можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх