15.06.2022

21 чэрвеня ў 15.00 спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у анлайн-фармаце правядуць кансультацыю па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці для заказчыкаў і выканаўцаў дзяржаўных праграм. Трансляцыя будзе даступная на нашым YouTube-канале па спасылцы.

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні ўзнікнення прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

У якасці спікераў на мерапрыемстве выступяць вядучыя эксперты НЦІУ.

Запіс анлайн-кансультацыі, якая адбылася 25 траўня 2022 г., даступная па спасылцы.

Вверх