07.07.2022

17 лістапада 2022 г. у Мінску адбудзецца ХХІ Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2022). Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных беларускіх і замежных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад арганізацый і ВНУ, супрацоўнікі бібліятэк, аспіранты, спецыялісты ў галіне інфарматызацыі.

Мовы прадстаўлення дакладаў – руская, беларуская.

Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Прадстаўленне дакладаў – да 15 жніўня 2022 г. па электроннай пошце vengerov@basnet.by.

Разам з дакладам аўтары могуць прадставіць у фае дэманстрацыйны стэнд сваіх распрацовак.

Фармат правядзення і ўдзелу – вочна, завочна, відэаканферэнцыя.

Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй аб канферэнцыі і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Вверх