11.05.2023

C 3 па 7 ліпеня 2023 г. у Сочы пройдзе Летняя акадэмія IP'23 на тэму «Дыстрыбуцыя інтэлектуальнай уласнасці: новыя падыходы да кіравання НМА».

Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Еўразійскае патэнтнае ведамства і Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці.

Мэтавай аўдыторыяй Летняй акадэміі з'яўляюцца кіраўнікі і спецыялісты ў вобласці нанатэхналогій, машынабудавання, прыборабудавання, авіяцыйнай і ракетнай галіны, супрацоўнікі абаронна-прамысловага комплексу, дзяржаўныя і муніцыпальныя служачыя, кіраўнікі адукацыйных арганізацый і цэнтраў трансферу тэхналогій, юрысты і інш.

У рамках праекта будуць разгледжаны актуальныя пытанні нарматыўна-прававога забеспячэння і метадалогіі ацэнкі кошту нематэрыяльных актываў, а таксама камерцыялізацыі правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.

Азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: dop.rgiis.ru/
Вверх