27.02.2023

У перыяд з 28 па 30 сакавіка 2023 г. у Маскве адбудзецца 26 Маскоўскі міжнародны Салон вынаходстваў і інавацыйных тэхналогій «Архімед» (Салон «Архімед»). Мэтай мерапрыемства з'яўляецца развіццё вынаходніцкай, рацыяналізатарскай і патэнтна-ліцэнзійнай дзейнасці ў Расійскай Федэрацыі.

Салон «Архімед» штогод праходзіць пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці, Асацыяцыі «Ліга садзейнічання абаронным прадпрыемствам», Міжнароднай федэрацыі асацыяцый вынаходнікаў і Міжнароднага інавацыйнага клуба «Архімед».

У 2022 г. Салон «Архімед» сабраў 225 удзельнікаў з 20 дзяржаў, сярод якіх 119 расійскіх арганізацый і 96 замежных. У рамках удзелу ў Салоне «Архімед» было прадэманстравана звыш 600 вынаходак і інавацыйных праектаў, траціна з якіх прадстаўлена вынаходнікамі з Рэспублікі Беларусь, Кітая, Тайваня, В'етнама, Тайланда, Інданезіі і інш.

Усе вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, прадстаўленыя на Салоне «Архімед», пройдуць адбор і ацэнку экспертнай камісіяй. Лепшыя з іх будуць удастоены высокіх узнагарод і прызоў Салона «Архімед» і яго партнёраў. За комплекс прадстаўленых на конкурсе вынаходстваў і інавацыйных праектаў арганізатарамі ўручаецца самая высокая ўзнагарода для вынаходнікаў – Гран-пры «Залаты Архімед».

Падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: fips.ru/
Вверх