17-19 мая 2023 г. у Вялікім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя) пройдзе Міжнародны форум маладых вынаходнікаў і інаватараў (МФМВІ). У праграме МФМВІ – Міжнародная выстава інавацыйных праектаў маладых вынаходнікаў і інаватараў, дзе будуць прадстаўлены перадавыя даследаванні і распрацоўкі.
Форум таксама стане пляцоўкай для I Еўразійскай канферэнцыі жанчын-вынаходнікаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў. Нагадаем, што Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці ў 2023 г. адзначае Дзень інтэлектуальнай уласнасці пад слоганам «Жанчыны і ІУ – каталізатар інавацый і творчасці».
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Урада Наўгародскай вобласці, Камітэта Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі па навуцы і вышэйшай адукацыі, Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці Расійскай Федэрацыі, Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці, Наўгародскага дзяржаўнага універсітэта імя Яраслава Мудрага, Усерасійскага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, Наўгародскага цэнтра развіцця інавацый і прамысловасці, а таксама Наўгародскага рэгіянальнага аддзялення Асацыяцыі юрыстаў Расіі.
Больш падрабязна даведацца пра мерапрыемства і падаць заяўку для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах ЕАПА
Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).