11.04.2022

19 красавіка 2022 г. адбудзецца Міжнародны навукова-практычны круглы стол «Права інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь: гісторыя станаўлення і перспектывы», адным з арганізатараў якога выступае Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца асобы з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковыя і практычныя работнікі, маладыя даследчыкі (аспіранты, ад’юнкты, спашукальнікі).

Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

У выпадку ўдзелу з дакладам да 19 красавіка 2022 г. неабходна накіраваць артыкул па электроннай пошце на адрас: iplaw_2022@mail.ru.

Мерапрыемства будзе праходзіць па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 8.

Вверх