30.12.2022

2022 г. стаў сапраўды выніковым і знакавым для нацыянальнага ведамства па інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь. У 2022 г. ведамства адзначыла сваё 30-годдзе. 27-28 красавіка прайшоў форум «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ - 30 гадоў», прымеркаваны да Сусветнага дня інтэлектуальнай уласнасці і юбілею ведамства.

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) працягнуў пашыраць спектр аказваемых паслуг. Так, з 1 студзеня 2022 г. у НЦІУ запушчана новая паслуга па добраахвотнай рэгістрацыі аб'ектаў аўтарскага і сумежных правоў і дэпаніраванню такіх аб'ектаў.

Чарговым этапам пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва стаў старт удзелу Рэспублікі Беларусь у функцыянаванні еўразійскай сістэмы патэнтавання прамысловых узораў. 19 красавіка 2022 г. НЦІУ ўпершыню прыняў заяўку на еўразійскі прамысловы ўзор.

У 2022 г. зроблены важны крок у працэсе цыфравізацыі дзейнасці патэнтнага ведамства – укаранёна сістэма электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці. Названая працэдура ажыццяўляецца з дапамогай АІС «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці». Першая заяўка на таварны знак з дапамогай партала паступіла ў НЦІУ 1 кастрычніка 2022 г.

Таксама у 2022 г. упершыню прайшоў арганізаваны НЦІУ конкурс сярод школьнікаў «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці». Конкурс прадугледжваў сумяшчэнне адукацыйнага і спаборніцкага элементаў у мэтах распаўсюджвання ведаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці і стымулявання вучняў да праслухоўвання прапанаваных лекцыйных матэрыялаў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася 28 снежня 2022 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ключавым навукова-практычным мерапрыемствам у сферы інтэлектуальнай уласнасці стала правядзенне 20 кастрычніка 2022 г. II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».

У рамках развіцця сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у 2022 г. падпісана 8 пагадненняў аб стварэнні кропак ЦПТІ, якія пачалі сваю працу ў Цэнтры сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Міжнародным універсітэце «МИТСО», РУП «Цэнтр навукова-тэхнічнай і дзелавой інфармацыі», ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў».


Фота: НЦІУ
Вверх