28.06.2023

Ва Уфе (Рэспубліка Башкартастан) праходзіць X Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі (Форум). Галоўныя задачы мерапрыемства – паглыбленне інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы, умацаванне міжпарламенцкіх, гандлёва-эканамічных, навукова-адукацыйных, культурных сувязей Беларусі і Расіі, пашырэнне дзелавых кантактаў, развіццё перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва.

У мерапрыемствах Форуму прымаюць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.
Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў выступіў на тэматычнай секцыі «Гуманітарнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Вынікі дзесяцігоддзя і перспектывы развіцця». У сваім дакладзе ён надаў увагу пытанню функцыянавання сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Беларусі і Расіі ва ўмовах сучасных выклікаў. 

«Мы гатовыя працягнуць актыўную сумесную дзейнасць для развіцця сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, якая, у сваю чаргу, будзе дзейсным інструментам развіцця эканомікі і вырашэння іншых пытанняў гуманітарнай накіраванасці ў нашых краінах», – адзначыў генеральны дырэктар НЦІУ.

У рамках Форуму паміж НЦІУ і Распатэнтам быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве па пытаннях выкарыстання ведамасных інфармацыйных сістэм. Мемарандум аб супрацоўніцтве накіраваны на абмен вопытам і правядзенне кансультацый па пытаннях выкарыстання ведамасных інфармацыйных сістэм, прапрацоўку магчымасці спалучэння ведамасных інфармацыйных сістэм, абмен патэнтнай дакументацыяй у мэтах забеспячэння паўнаты інфармацыі, якая выкарыстоўваецца экспертамі бакоў, даступнасці такой інфармацыі максімальна шырокаму колу карыстальнікаў і інш.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Распатэнт

Вверх