19.04.2022

19 красавіка 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) упершыню прыняў заяўку на еўразійскі прамысловы ўзор. Заяўлены прамысловы ўзор ААТ "Амкадор" уяўляе сабой знешні выгляд экскаватара, які, у сваю чаргу, будзе актыўна выкарыстоўвацца ў будаўніцтве, меліярацыі, камунальнай гаспадарцы і іншых важных сацыяльных сферах.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў, дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра (НТЦ) – генеральны канструктар «Амкадор» Аляксандр Маліноўскі, намеснік дырэктара НТЦ – галоўны канструктар будаўнічых машын «Амкадор» Валерый Голубеў, начальнік канструктарскага бюро экскаватараў і экскаватараў-пагрузчыкаў «Амкадор» Аляксандр Кабанаў.

Даведка:
31 снежня 2021 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пратакола аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі ад 9 верасня 1994 года».

19 студзеня 2022 г. Рэспубліка Беларусь перадала на захоўванне Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці акт аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пратакола аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі ад 9 верасня 1994 года.

19 красавіка 2022 г. для Рэспублікі Беларусь Пратакол уступіў у сілу.

Далучэнне Рэспублікі Беларусь да Пратакола дазволіць спрасціць працэдуры атрымання беларускімі заяўнікамі прававой аховы прамысловых узораў і падтрымання патэнтаў на іх у сіле на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Пратакола (прынцып аднаго акна), а таксама паменшыць свае выдаткі. Пратаколам прадугледжваецца атрыманне (падтрыманне ў сіле) адзінага еўразійскага патэнта на прамысловы ўзор, які будзе дзейнічаць на тэрыторыі ўсіх дзяржаў – удзельніц Пратаколу. Для атрымання патэнта на прамысловы ўзор у любой дзяржаве – удзельніцы Пратакола заяўніку будзе неабходна падаць адну заяўку (на рускай мове) у нацыянальнае патэнтнае ведамства і выплаціць патэнтныя пошліны ў адной валюце (у расійскіх рублях).

Акрамя Рэспублікі Беларусь дзяржавамі – удзельніцамі Пратакола з'яўляюцца Кыргызская Рэспубліка, Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Арменія, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан і Рэспубліка Таджыкістан.


Фота: НЦІУ
Вверх