11.10.2022

11 кастрычніка 2022 г. адбылося адкрыццё XXVI Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму (Форум), які ўключае ў гэтым годзе спецыялізаваныя выставы: «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (ENERGY EXPO), «Інавацыйныя прамысловыя тэхналогіі» (Green INDUSTRY), салон інавацыйнага транспарту «Е-ТРАНС» (eTRANS), «Тэхналогіі для нафтахімічнай галіны» (OIL & GAS Technologies), «Атамэкспа-Беларусь», «ЭкспаСВЕТ», «Водныя і паветраныя тэхналогіі» і «ЭкспаГорад».

У адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў. У рамках Форуму НЦІУ прадставіў экспазіцыю ўласнай промапрадукцыі. Акрамя таго, удзельнікі і наведвальнікі Форуму могуць атрымаць бясплатныя вусныя кансультацыі ад экспертаў НЦІУ па пытаннях агульнага і даведачнага характару.

Мэта правядзення Форуму – прадставіць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга- і рэсурсазберагальныя тэхналогіі, аказаць садзейнічанне інавацыйнаму развіццю паліўна-энергетычнага комплексу рэспублікі.

Дзелавая праграма Форуму ўключае навукова-практычныя канферэнцыі, круглыя сталы і семінары, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў, мерапрыемствы, на якіх эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, энергазберажэння і экалогіі.

Мерапрыемства будзе праходзіць да 14 кастрычніка. Азнаёміцца з праграмай, а таксама атрымаць персанальны электронны запрашальны білет, які дае магчымасць бясплатна наведаць выставу і мерапрыемствы Форуму, можна пасля рэгістрацыі на сайце.


Фота: НЦІУ
Вверх