20.04.2023

20 красавіка 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся адукацыйны семінар «Новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскіх і сумежных правах» і культурна-асветніцкая акцыя «Майстры беларускай культуры. Пімен Панчанка», прысвечаная творчасці паэта. Мерапрыемства арганізавана сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

У адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў. Акрамя таго, у ходзе семінара з дакладамі выступілі супрацоўнікі ведамства: намеснік начальніка аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскіх і сумежных правоў Андрэй Лучанок, вядучы спецыяліст аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вікторыя Шадрына, спецыялісты аддзела вялікіх правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Алена Труханёнак і Дар'я Касцючэнка.

Таксама ў семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры і адукацыі.

Мэта дадзенага мерапрыемства – папулярызацыя правамернага выкарыстання аб'ектаў аўтарскага права, павышэнне прафесійных кампетэнцый спецыялістаў бібліятэк у галіне інтэлектуальнай уласнасці.  

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх