29.09.2022

З 26 па 28 верасня 2022 г. у Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка) адбыўся X Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2022». Мерапрыемства праходзіла пры падтрымцы Кабінета Міністраў Рэспублікі Кыргызстан і Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у мерапрыемстве з дакладам выступіла вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Вольга Нікіфарава. Даклад прысвечаны вопыту НЦІУ ў сферы цыфравізацыі. У прыватнасці, у ім былі прааналізаваны асноўныя вынікі цыфравізацыі дзейнасці НЦІУ; складанасці, выяўленыя ў ходзе такой працы; вызначаны перспектывы далейшага развіцця лічбавай інфраструктуры патэнтнага органа.

Вверх