08.02.2022

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) выдаў першае сведчанне аб добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні базы дадзеных.

Зарэгістраваная база дадзеных медыязамераў ЗАТ "МедиаИзмеритель" уключае ў сябе базу дадзеных маніторынгу эфірных падзей і базу аўдыторных дадзеных, якія змяшчаюць у сабе інфармацыю аб усіх эфірных падзеях, якія калі-небудзь выходзілі ў эфіры на тэле- і радыёканалах.


Нагадаем, што з 1 студзеня 2022 г. НЦІУ аказвае новую паслугу па добраахвотнай рэгістрацыі аб'ектаў аўтарскага права і дэпаніраванні такіх аб'ектаў, дакументаў і матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю пра іх.

Скарыстаўшыся прапанаванай паслугай, праваўладальнік атрымае дадатковы інструмент для абароны сваіх правоў у выпадку іх парушэння. Пры неабходнасці НЦІУ зможа пацвердзіць існаванне аб'екта аўтарскага права на дату рэгістрацыі і дэпаніравання, а таксама паведаміць аб асобах, указаных у якасці праваўладальніка.

НЦІУ дэпануе творы разам з дакументамі і матэрыяламі, якія змяшчаюць інфармацыю пра іх, у электронным выглядзе з абмежаваннем доступу трэціх асоб да змесціва файлаў. Пры выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій забяспечваецца захаванасць прадстаўленых заяўнікам экзэмпляра твора, матэрыялаў і дакументаў у зыходным выглядзе.

Уся падрабязная інфармацыя аб аказваемай паслузе размешчана па спасылцы.


Фота: НЦІУ
Вверх