Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90
05.08.2022

Звяртаем увагу, што прыём заявак на ўдзел у 13-м Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў падоўжаны да 1 верасня 2022 г.

Нагадаем, што дадзенае мерапрыемства арганізоўвае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду.

Пераможцы конкурсу маюць магчымасць атрымаць фінансавую падтрымку для рэалізацыі інавацыйных праектаў, а таксама сродкі на камерцыялізацыю вынікаў сваёй навуковай дзейнасці.

Удзел у конкурсе спрыяе інфармаванню патэнцыйных інвестараў і спажыўцоў аб перспектыўных інавацыйных распрацоўках удзельнікаў і прасоўванню інавацыйных праектаў. Намінацыі конкурсу: «Лепшы інавацыйны праект», «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект».

Больш падрабязна даведацца аб мерапрыемстве і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.


Фота: konkurs.belinfund.by
Вверх