28.04.2022

27 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў першы дзень форуму «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ – 30 гадоў», прымеркаванага да Сусветнага дня інтэлектуальнай уласнасці і юбілею Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Ва ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуліся Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў, Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Дарэн Танг (відэазварот), Старшыня Дзяржаўнага ведамства інтэлектуальнай уласнасці Кітайскай Народнай Рэспублікі Шэнь Чаньюй (відэазварот), Прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі Рыгор Іўліеў, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Руслан Бекетаеў (відэазварот), дырэктар дэпартамента эканамічнага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД Міхаіл Мыскін (відэазварот), кіраўнік Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці Расійскай Федэрацыі Юрый Зубаў, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

Праграма першага дня форуму ўключала правядзенне рэгіянальнага семінара «Роля інтэлектуальнай уласнасці ў інавацыйным развіцці». Прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, навукоўцы, айчынныя і замежныя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, звязаных з развіццём, удасканаленнем, трансфармацыяй дадзенай сферы ў сучасных рэаліях на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Форум «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІС - 30 гадоў» атрымаў шырокае асвятленне ў СМІ. Прапануем вашай увазе наступныя матэрыялы:

Відэазапіс Форуму будзе даступны ў бліжэйшы час.

Вверх