23.08.2022

19 жніўня 2022 г. сістэме сортавыпрабавання Рэспублікі Беларусь споўнілася 85 гадоў. З урачыстай датай ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па выпрабаванню і ахове сартоў раслін» ад кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) павіншавала начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алена Усачова.

Калектыву ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па выпрабаванні і ахове сартоў раслін» была ўручана грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Таксама былі ўручаны ганаровыя граматы НЦІУ намесніку дырэктара Таццяне Сямашка і начальніку аддзела па патэнтнай экспертызе і выпрабаванню гатункаў на адметнасць, аднастайнасць і стабільнасць Таццяне Саўчанка.


Вверх