15.09.2022

Федэральная служба па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт) і Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці» праводзяць III Міжнародны конкурс маладых вучоных у сферы інтэлектуальнай уласнасці «Інтэлект» (конкурс). Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця і інтэграцыі адукацыйнай і навуковай дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічання прафесійнаму росту моладзі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты і аспіранты адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі і навукова-даследчых інстытутаў, размешчаных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і іншых дзяржаў, ва ўзросце да 34 гадоў уключна. Дапускаецца прадстаўленне на конкурс як індывідуальных прац, так і прац, выкананых у суаўтарстве.

У 2022 г. конкурс праводзіцца ў тры этапы:

1 этап – рэгістрацыя і прыём заявак (з 01.04.2022 па 31.10.2022);

2 этап – завочная экспертыза навуковых праектаў (з 01.11.2022 па 30.11.2022);

3 этап – правядзенне абароны навуковых праектаў у фармаце выступлення з прэзентацыяй.

Падвядзенне вынікаў конкурсу, узнагароджанне пераможцаў – на адным з мерапрыемстваў Распатэнта (снежань 2022).

Пазнаць больш падрабязную інфармацыю пра конкурс і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Вверх