15.08.2023

БЕЛТА

Добрым прыкладам інтэлектуальнай кааперацыі беларускіх і томскіх вучоных можа стаць рэалізацыя праекта па вытворчасці транзістараў аэракасмічнага і спецыяльнага прызначэння. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Томскай вобласці Расіі Уладзімірам Мазурам.

Томская вобласць уваходзіць у тройку лідэраў нацыянальнага навукова-тэхналагічнага рэйтынгу Расіі, а сам горад называюць студэнцкай сталіцай. Паміж установамі адукацыі Беларусі і Томскай вобласці дзейнічае 25 дагавораў аб супрацоўніцтве, выконваецца шэраг сумесных навукова-даследчых праектаў.

«Аднак, мяркую, патэнцыял узаемадзеяння ў адукацыі і навуцы далёка не раскрыты. Мы павінны ўмела, рацыянальна выкарыстоўваць найвышэйшыя кампетэнцыі адзін аднаго. Добрым прыкладам такой інтэлектуальнай кааперацыі можа стаць рэалізацыя вашымі навукоўцамі сумесна з нашай Акадэміяй навук і кампаніямі праекта па вытворчасці транзістараў аэракасмічнага і спецыяльнага прызначэння, што вельмі актуальна», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх