16.09.2022

15 верасня 2022 г. у рэжыме відэаканферэнцыі адбылася нарада прадстаўнікоў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза па праекту Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 г., які прадугледжвае магчымасць вызначэння выключэнняў з ужывання рэгіянальнага прынцыпу вычарпання выключнага права на таварны знак.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў нарадзе прынялі ўдзел генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў, начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Таццяна Кавалеўская і намеснік начальніка ўпраўлення прававога і кадравага забеспячэння Наталля Новікава.

Удзельнікі нарады прадставілі пазіцыі дзяржаў у дачыненні да прадстаўленага праекта. Праца па праекце Пратакола працягнецца.

Вверх