28.02.2023

27 лютага 2023 г. у Мінску прайшло першае пасяджэнне часовай міжведамаснай рабочай групы па пытаннях распрацоўкі Комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу (КП НТП) Беларусі    на     2026-2030 гг. і на перыяд да 2045 г. пад кіраўніцтвам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Сяргея Шлычкова.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны канцэптуальныя асновы распрацоўкі КП НТП, а таксама падыходы да фарміравання і склад рабочых груп экспертаў для распрацоўкі комплекснага прагнозу.

Як адзначыў Сяргей Шлычкоў, па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі вызначана структура КП НТП у разрэзе галін эканомікі і відаў эканамічнай дзейнасці. «КП НТП будзе распрацаваны для 15 галін эканомікі і 24 відаў эканамічнай дзейнасці, у якіх ствараецца амаль увесь ВУП нашай краіны. Для параўнання – КП НТП на 2021-2025 гг. распрацаваны для 14 галін эканомікі. На аснове вынікаў прагназавання будуць вызначаны адзіныя прыярытэты, а таксама падрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта «Аб прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026-2030 гады». Названыя прыярытэты, як і ў бягучай пяцігодцы, будуць з'яўляцца асновай для распрацоўкі адпаведных праграм», – распавёў Старшыня ДКНТ.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ДКНТ
Вверх