24.05.2023

13-14 чэрвеня 2023 г. у Нясвіжы адбудзецца рэгіянальны семінар «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы». Мерапрыемства будзе арганізавана Еўразійскім патэнтным ведамствам Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Праграма мерапрыемства ўключае ў сябе 3 секцыі на наступныя тэмы:

  • інтэграцыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў рамках еўразійскай прасторы;
  • функцыянаванне сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ва ўмовах сучасных выклікаў;
  • кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю на тэрыторыі еўразійскай прасторы. Практычныя пытанні.

Акрамя кіраўнікоў замежных ведамстваў інтэлектуальнай уласнасці ў семінары плануецца ўдзел кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў і іншых дзяржаўных арганізацый краін рэгіёна, Еўразійскага патэнтнага ведамства, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Саюзнай дзяржавы.

Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: niasvizh.by/

Вверх