08.06.2022

З 13 па 24 чэрвеня 2022 г. Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці ў супрацоўніцтве з Карэйскім агенцтвам па стратэгіі інтэлектуальнай уласнасці (KISTA) і пры садзейнічанні Карэйскага ведамства інтэлектуальнай уласнасці (KIPO) арганізуе праграму развіцця інавацыйных навыкаў (InnoCamp).

Праграма будзе праводзіцца ў рэжыме анлайн, арыентуючыся перш за ўсё на студэнтаў, прафесараў і даследчыкаў універсітэтаў і інстытутаў, якія хочуць даведацца больш аб стратэгічным выкарыстанні патэнтаў у інавацыйнай дзейнасці і камерцыялізацыі.

Падрабязная інфармацыя аб праграме размешчана па спасылцы.


САІУ, фотa: Stephen Mettler
Вверх