06.01.2023

5 студзеня адбылося першае ў 2023 г. пасяджэнне Савета маладых навукоўцаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (СМУ).

У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі работы за 2022 г., а таксама разгледжаны праект плана работы СМУ на 2023 г.

Акрамя таго, быў актуалізаваны склад СМУ. У прыватнасці, старшынёй СМУ была абраная вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Марыя Шматава, намеснікам старшыні – намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва Лэйла Змітровіч; сакратаром – спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Любоў Трачэнка.


Даведка:
Работа СМУ накіравана на развіццё навуковага і творчага патэнцыялу моладзі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне прафесійнаму росту ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, актыўнаму ўдзелу маладых вучоных у навуковых даследаваннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў навуковых (навукова-практычных), адукацыйных і іншых мерапрыемствах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.


Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх