06.04.2023

27 красавіка 2023 г. у канферэнц-зале дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбудзецца семінар «Жанчына і інтэлектуальная ўласнасць – каталізатар інавацый і творчасці», прысвечаны Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці. Арганізатарамі мерапрыемства выступяць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Запланаваныя ў рамках семінара дыскусіі будуць прысвечаны ролі жанчын у вынаходніцтве ў сучасным свеце; развіццю прадпрымальніцтва ў Беларусі; дзяржаўнаму стымуляванню прадпрымальніцтва, заснаванага на інавацыях; уплыву інфармацыйна-камунікацыйнага забеспячэння ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі і іншым актуальным напрамкам.

Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх