02.02.2023

1 лютага 2023 г. стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія TIBO». Арганізатарамі конкурсу выступяць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».

Сёлета конкурс праводзіцца па 10 асноўных намінацыях: «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады», «Адукацыя і навука», «Інфармацыйны рэсурс», «Карпаратыўныя інтэрнэт-рэсурсы», «Інтэрнэт-гандаль», «Турызм і адпачынак», «Спорт», «Здароўе і медыцына», «Для дзяцей і юнацтва», «Карпаратыўныя акаўнты ў сацыяльных сетках».

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў адбудзецца ў дні працы форуму TIBO (18-21 красавіка, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 111А). У цырымоніі ўзнагароджання традыцыйна прымуць удзел кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый.

Прыём заявак працягнецца да 20 сакавіка 2023 г.

Даведацца больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Даведка:
Інтэрнэт-прэмія TIBO праводзіцца ў Беларусі штогод з 2003 г. Асноўныя мэты конкурсу – папулярызацыя лепшых інтэрнэт-рэсурсаў і садзейнічанне развіццю нацыянальнага сегмента глабальнай сеткі Інтэрнэт як асяроддзя для прасоўвання тавараў і паслуг, прафесійнай дзейнасці, творчасці, адпачынку, зносін. З пачатку правядзення конкурсу ў ім прынялі ўдзел каля 9 тыс. беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: tibo.by/
Вверх