27.04.2023

27 красавіка 2023 г. у рамках семінара «Жанчына і інтэлектуальная ўласнасць – каталізатар інавацый і творчасці», прысвечанага Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці, адбылося падпісанне пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) трэцяга ўзроўню на базе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Тэхнапарк «Горкі» (Тэхнапарк).

Адпаведнае пагадненне падпісалі генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў і дырэктар тэхнапарка Дзяніс Міхееў.


Адкрыццё ЦПТІ на базе тэхнапарка як суб'екта інавацыйнай інфраструктуры дазволіць павялічыць даступнасць паслуг у сферы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці для суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, значна пашырыць пералік і павысіць якасць інжынірынгавых паслуг, маркетынгавых даследаванняў, паслуг па падрыхтоўцы бізнес-планаў інавацыйных праектаў і кіраванні гэтымі праектамі, па аказанні садзейнічання ў ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці пры прасоўванні інавацый на знешні рынак.

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае 26 кропак ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (адкрыта 20 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (дзейнічае 5 кропак ЦПТІ, у тым ліку ў закрытым акцыянерным таварыстве «Тэхналагічны парк Магілёў»).

Створаны ЦПТІ будзе шостым трэцяга ўзроўню і трэцім, адкрытым на базе тэхнапаркаў.


Фота: Лізавета Кажадуб
Вверх