07.06.2022

У другі дзень Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ЦІБО-2022» (Форум), які праходзіць з 6 па 10 чэрвеня 2022 г. у Мінску, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) – начальнік упраўлення таварных знакаў Наталля Сінішова і намеснік начальніка ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці, начальнік аддзела біялогіі Марына Патэліна – правялі шэраг кансультацый прадстаўнікам кампаній-экспанентаў выставы.

У прыватнасці, эксперты пракансультавалі зацікаўленых аб неабходнасці рэгістрацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Прэзентаваныя на Форуме інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (праграмнае забеспячэнне, мабільныя дадаткі, якія развіваюць навучальныя комплексы), з'яўляючыся аб'ектамі аўтарскага права, могуць быць задэпанаваныя ў НЦІУ.

Акрамя таго, прадстаўленыя суб'екты выкарыстоўваюць для індывідуалізацыі сваіх распрацовак і паслуг адметныя абазначэнні, якія могуць быць зарэгістраваныя ў якасці таварных знакаў і тым самым спрыяць іх прасоўванню на рынку.

Вверх