24.06.2022

23 чэрвеня 2022 г. у Салігорску напярэдадні Дня вынаходніка і рацыяналізатара адбылося падвядзенне вынікаў конкурса технічнага мастацтва паміж прадпрыемствамі Салігорскага раёна, вынаходнікамі і рацыяналізатарамі рэгіёна.

У рамках мерапрыемства прайшоў семінар на тэму «Выкарыстанне, абарона і кіраванне аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці», у якім ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці выступілі кіраўнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб'ектаў прамысловай уласнасці Дзмітрый Андрыеўскі з дакладам на тэму «Камерцыялізацыя рэзультатаў інтэлектуальнай дзейнасці» і вядучы спецыяліст аддзела папярэдняй экспертызы прамысловай уласнасці Андрэй Мініч з дакладам на тэму «Прамысловыя ўзоры: нацыянальная, рэгіянальная і міжнародная сістэма аховы».

Вверх