14.06.2023

У Беларусі ўдасканальваецца заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Пра гэта падчас рэгіянальнага семінара «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы» заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў.

«На семінары будзем абмяркоўваць пытанні, звязаныя з аўтарскім правам, прамысловымі ўзорамі, а таксама вынікамі даследаванняў распрацовак, якія падлягаюць інтэлектуальнай абароне. На выставе частка экспазіцыі складаецца з так званых кантрафактаў, а іншая – з распрацовак, якія абаронены з пункту гледжання аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Прадстаўлены шэраг патэнтаў і па пытаннях насенняводства – гэта той кірунак, якім мы актыўна займаемся», - распавёў С. Шлычкоў.

Таксама ён заявіў, што галоўны акцэнт робіцца на ўдасканаленні механізмаў з пункту гледжання абароны прававых прынцыпаў.

«Будзем абмяркоўваць усе пытанні ў рамках нашага рэгіянальнага аб'яднання. Акрамя таго, на семінары падзелімся напрацаваным вопытам. Адзначу, што мы ўдасканальваем заканадаўства Беларусі, развіваем супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве», – падкрэсліў Старшыня ДКНТ.

С. Шлычкоў адзначыў, што ў 2022 г. было прынята два закона і некалькі пастаноў у галіне інтэлектуальнай уласнасці. У гэтым годзе на ўзгадненні знаходзіцца некалькі пастаноў, якія накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны і выдачы ахоўных дакументаў.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх