17.02.2023

16 лютага ў Гомелі на базе Палаца лёгкай атлетыкі адкрылася выстава «Беларусь інтэлектуальная».

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко падчас урачыстага адкрыцця падкрэсліў, што па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выстава будзе арганізавана ва ўсіх абласных цэнтрах, каб як мага больш людзей пазнаёміліся з унікальнымі беларускімі праектамі. Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ зрабіў акцэнт на тым, што першапачаткова планавалася праводзіць выставу ў Гомелі тры дні, аднак колькасць жадаючых прадставіць свае праекты аказалася настолькі значнай, што было прынята рашэнне павялічыць да чатырох дзён перыяд правядзення выставы.

У цырымоніі адкрыцця выставы таксама ўзялі ўдзел Старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, Першы намеснік Старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык, намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова.

Нагадаем, выстава была арганізавана па даручэнні Кіраўніка дзяржавы да Дня беларускай навукі ў Мінску. Прэзідэнт падкрэсліў, што яе трэба абавязкова арганізаваць і правесці ў рэгіёнах, у тым ліку з удзелам моладзі.

Гомель стаў першым горадам пасля сталіцы, дзе можна будзе пазнаёміцца з дасягненнямі беларускай навукі. У Палацы лёгкай атлетыкі разгарнулася маштабная пляцоўка. Для зручнасці наведвальнікаў яе падзялілі на тэматычныя кластары: штучны інтэлект, IT-тэхналогіі, робататэхніка, інавацыйнае прыборабудаванне, электратранспарт, абароназдольнасць і ваенныя распрацоўкі і інш.

Па матэрыялах gp.by


Фото: ДКНТ
Вверх