01.06.2023

1 чэрвеня 2023 г. на базе ўстановы вышэйшай адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія» (Акадэмія) прайшоў навукова-практычны семінар па тэме «Арганізацыя дзейнасці ЦПТІ і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці».

У мерапрыемстве ў ролі спікераў прынялі ўдзел дэлегацыя НЦІУ на чале з генеральным дырэктарам Уладзімірам Рабаволавым, а таксама прадстаўнікі Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

У ходзе семінара эксперты падзяліліся са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі, маладымі навукоўцамі і прадстаўнікамі раённых арганізацый ведамі і вопытам па падтрымцы інавацый і развіцці сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій інавацый (ЦПТІ) у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, былі разгледжаны актуальныя пытанні камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, падачы і суправаджэння заявак на выдачу патэнта на вынаходства, дзяржаўнай навуковай і навукова-тэхнічнай экспертызы, аўтарскага права на творы навукі, пераваг і асаблівасцяў выкарыстання таварных знакаў і геаграфічных указанняў і інш.

Таксама ў г. Горкі адбылася рабочая сустрэча з кіраўніцтвам, работнікамі і рэзідэнтамі навукова-тэхналагічнага парку ТАА «Тэхнапарк «Горкі» (Тэхнапарк) па пытаннях дзейнасці ЦПТІ.

Нагадаем, што раней адбылося падпісанне пагаднення аб стварэнні ЦПТІ трэцяга ўзроўню на базе Тэхнапарка.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Аляксандр Гурыкаў

Вверх