21.10.2022

20 кастрычніка 2022 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» (Канферэнцыя).

Арганізатарамі Канферэнцыі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Праграма Канферэнцыі ўключала 4 секцыі: перспектывы кадыфікацыі заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, інтэлектуальная ўласнасць у перыяд глабальнай сусветнай трансфармацыі, брэнд у сучасным свеце як інструмент нацыянальнага развіцця, абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавым асяроддзі.

Канферэнцыя прайшла ў гібрыдным фармаце. У вочным фармаце прынялі ўдзел больш за 150 чалавек, любы жадаючы мог дыстанцыйна падключыцца да працы Канферэнцыі з выкарыстаннем платформы You-Tube і анлайн-трансляцыі на сайце НЦІУ.

Перад удзельнікамі Канферэнцыі выступілі кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь, вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці з Беларусі, Расіі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і іншых арганізацый.

У ходзе Канферэнцыі адбылося ўручэнне нагрудных знакаў адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі», залатога медаля імя В.І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу».

Акрамя таго, былі падведзены вынікі конкурсу студэнцкіх работ у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама адбылося падпісанне Дамовы аб рэалізацыі сеткавага трэка паміж НЦІУ і Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці.

У адрас арганізацыйнага камітэта Канферэнцыі паступіла больш за 150 дакладаў і тэзісаў. Матэрыялы, якія прайшлі навуковую экспертызу і рэцэнзаванне, будуць у бліжэйшы час апублікаваныя ў зборніку Канферэнцыі.


Фота: НЦІУ
Вверх