31.01.2023

XXI Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Навука –адукацыі, вытворчасці, эканоміцы» прайшла ў Мінску на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ). У пленарным пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Таццяна Сталярова.

Таццяна Сталярова падкрэсліла найважнейшую ролю ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сістэме фарміравання і рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі развіцця Рэспублікі Беларусь, якія фарміруюць прагрэсіўныя веды, укараняюць перадавыя інавацыйныя распрацоўкі і ажыццяўляюць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў, здольных забяспечваць эфектыўнае развіццё навукі і тэхналогій.

«Важнае месца ў гэтай сістэме належыць БНТУ. Універсітэт паказвае значныя вынікі, паспяхова ўдзельнічае ў працы адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і навукова-тэхнічнай экспертыз, у падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у рэалізацыі дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, – падкрэсліла Таццяна Сталярова. – Для функцыянавання адзінай сістэмы дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз ДКНТ прыцягвае ў якасці экспертаў дактароў і кандыдатаў навук, кваліфікаваных спецыялістаў у галіне вытворчасці, бізнес-планавання, маркетынгу. Такая база экспертаў змяшчае звесткі пра 3 500 экспертаў, з якіх 167 – прадстаўнікі БНТУ».

Намеснік Старшыні ДКНТ звярнула ўвагу, што развіццё інавацыйнай эканомікі, заснаванай на ведах, патрабуе забеспячэння падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для навукаёмістых і высокатэхналагічных галін эканомікі. У гэтых мэтах ДКНТ сумесна з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і іншымі зацікаўленымі вядзе пастаянную работу па ўдасканаленні сістэмы прагназавання і планавання падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін  – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: bntu.by/
Вверх