09.02.2023

8 лютага 2023 г. у актавай зале адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска адбыўся агульны сход працоўнага калектыву Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), у рамках якога былі падведзены вынікі дзейнасці арганізацыі за 2022 г.

З прывітальнымі словамі да калектыву і дакладамі аб выніках дзейнасці НЦІУ выступілі генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў, першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц.

У рабоце сходу таксама прыняла удзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова.

Т. Сталярова адзначыла значны ўклад НЦІУ ў фарміраванне прававога рэгулявання сферы інтэлектуальнай уласнасці нашай краіны, а таксама высокі кадравы патэнцыял арганізацыі, які дазваляе вырашаць дзяржаўна значныя задачы.

У ходзе мерапрыемства была дадзена ацэнка вынікаў работы НЦІУ за мінулы год па ўсіх напрамках дзейнасці, а таксама вызначаны стратэгічныя напрамкі развіцця і ўдасканалення дзейнасці НЦІУ як арганізацыі, упаўнаважанай на фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

Таксама ў рамках правядзення мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў НЦІУ: аб'яўлены падзякі генеральнага дырэктара НЦІУ, уручаны грамата і нагрудны знак адрознення «За заслугі».


Фота: НЦІУ
Вверх