29.05.2023

З 29 мая па 1 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці праходзіць навучальны курс «Ацэнка кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці».

Перад слухачамі ў якасці спікераў выступаюць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса разглядаюцца наступныя тэмы:

  • прававое рэгуляванне ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • патрабаванні да ацэншчыкаў і выканаўцаў ацэнкі;
  • адказнасць ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • наступствы ажыццяўлення здзелак з аб'ектамі грамадзянскіх правоў без правядзення абавязковай ацэнкі;
  • асновы бухгалтарскага ўліку нематэрыяльных актываў;
  • перадача правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці;
  • метады ацэнкі кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, выбар метаду ацэнкі;
  • віды справаздач аб ацэнцы і прынцыпы іх складання;
  • рашэнне сітуацыйных задач па асновах прававой аховы і ацэнцы кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.        

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава

Вверх