03.02.2022

3 лютага 2022 г. адбылося ўстановачнае пасяджэнне Савета маладых навукоўцаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

З прывітальным словам да членаў Савета звярнуліся намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шчарбакоў і генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў. У сваім звароце С. Шчарбакоў адзначыў, што ДКНТ гатовы падтрымаць усе ініцыятывы арганізацыі, накіраваныя на ўдасканаленне і развіццё НЦІУ ў навуковай сферы.

У ходзе пасяджэння старшынёй Савета была абрана начальнік навукова-адукацыйнага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Эльжбета Скшыдлеўска, намеснікам старшыні – вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Марыя Шматава, сакратаром - вядучы спецыяліст аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Лэйла Змітровіч.

Даведка: работа Савета маладых навукоўцаў НЦІУ накіравана на развіццё навуковага і творчага патэнцыялу моладзі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне прафесійнаму росту ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, актыўнаму ўдзелу маладых вучоных у навуковых даследаваннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў навуковых (навукова-практычных), адукацыйных і іншых мерапрыемствах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.


Фотаздымкі: НЦІУ

Вверх