26.12.2022

26 снежня 2022 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылося пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета, у рамках якога былі падведзены вынікі дзейнасці НЦІУ за 2022 г. у якасці навуковай арганізацыі і вызначаны напрамкі дзейнасці на 2023 г.


У прыватнасці, у рамках пасяджэння былі разгледжаны вынікі выканання 5 навукова-даследчых работ, ключавымі з якіх з'яўляюцца «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па сістэматызацыі (кадыфікацыі) нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» і «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па стымуляванні замежнага патэнтавання».

Акрамя таго, былі разгледжаны вынікі ўкаранення раней завершаных навукова-даследчых работ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх